Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У падвале царквы пад Кобрынам знайшлі парэшткі 20 чалавек, у тым ліку дзяцей. ФОТА


У падвале праваслаўнай царквы пад Кобрынам знайшлі парэшткі ня менш як 20 чалавек, пераважна дзяцей, якія памерлі больш за 80 гадоў таму. Прычына іх сьмерці невядомая.

Пра гэта інфармуе Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз. Паводле ведамства, сьлядоў ад агнястрэльнай зброі на парэштках ня знойдзена.

Знаходку зрабілі парафіяне Сьвята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Бухавічы Кобрынскага раёну. Людзі дапамагалі ў раскопваць земляную падлогу ў лёхах царквы. Пра знаходку паведамілі ў міліцыю.

Экспэртыза ўстанавіла, што касьцявыя парэшткі належаць ня менш як 20 людзям рознага ўзросту, сярод якіх 13 дзяцей. Пры іх дасьледаваньні якіх-небудзь пашкоджаньняў, характэрных для прымяненьня агнястрэльнай зброі, ня выяўлена. Даўнасьць пахаваньня — больш за 80 гадоў.

Гэта ня першая падобная знаходка на тэрыторыі гэтай царквы: летась пры правядзеньні рамонтных работ таксама былі знойдзены касьцявыя парэшткі, якія ляжалі ў зямлі разам з будаўнічым сьмецьцем.

  • У жніўні 2023 году ў Дзяржынскай раённай бальніцы пачалі будаваць новую кацельню. Але неўзаюаве работы давялося прыпыніць, бо сярод раскопак будаўнікі пачалі знаходзіць людзкія парэшткі — усяго больш як 100 чалавек. Праверка паказала, што раней на гэтым месцы былі могілкі пры хрысьціянскім храме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG