Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былая палітзьняволеная Ася Булыбенка пра пекла на Акрэсьціна, спробу самагубства і «Цэрбэра» ў турме


Былая палітзьняволеная па «справе студэнтаў» Анастасія Булыбенка «прайшла» КДБ, Валадарку, жаночую калёнію ў Гомлі, а таксама Акрэсьціна, дзе перажыла пекла. Дзяўчына расказала Свабодзе пра спробу самагубства пасьля вызваленьня, творчасьць як тэрапію і адаптацыю ў Вільні.

Ася Булыбенка – былая студэнтка БНТУ, якую ў 2020 годзе адлічылі падчас восеньскіх акцыяў пратэсту ў Беларусі. Дзяўчыну асудзілі да 2,5 года калёніі па «справе студэнтаў». Яна цалкам адбыла свой тэрмін і ў мінулым лістападзе выйшла на волю. Пасьля вызваленьня Асі забаранілі выяжджаць з краіны. Калі яна здымала забарону на выезд у судзе, яе арыштавалі яшчэ на 30 содняў і адправілі на Акрэсьціна. Цяпер дзяўчына жыве ў Вільні.

XS
SM
MD
LG