Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пэнтагоне заявілі аб нанясеньні ўдараў па дзьвюх іранскіх базах у Сырыі


Амэрыканскія вайскоўцы ў Мірыі, архіўнае фота
Амэрыканскія вайскоўцы ў Мірыі, архіўнае фота

Тэлеканал Fox News са спасылкай на прадстаўніка Міністэрства абароны ЗША паведаміў, што ў выніку ўдараў загінулі ня менш 6 чалавек.

Міністар абароны ЗША Лойд Остын заявіў, што 12 лістапада Ўзброеныя сілы ЗША нанесьлі авіяўдары па дзьвюх іранскіх базах на паўднёвым усходзе Сырыі побач зь мяжой з Іракам.

У заяве Пэнтагону падкрэсьлілі, што ўдары ажыцьцявілі ў адказ на ўдары па амэрыканскіх базах у рэгіёне.

Лойд Оствн удакладніў, што ЗША атакавалі аб’екты іранскага «Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі» (КВІР) і зьвязаныя з Іранам узброеныя групоўкі, якія знаходзяцца ў даліне Эўфрата.

Тэлеканал Fox News са спасылкай на прадстаўніка Міністэрства абароны ЗША паведаміў, што ў выніку ўдараў загінулі ня менш за 6 чалавек.

Раней прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн папярэджваў аб гатоўнасьці ў выпадку неабходнасьці наносіць далейшыя ўдары па групоўках, якія, паводле Вашынгтону, фінансуе Іран і нясуць адказнасьць за напады на амэрыканскія сілы на Блізкім Усходзе.

Паводле Пэнтагону, з 17 кастрычніка войскі ЗША ў Сырыі і Іраку пацярпелі ад 50 атак. Цяпер у Сырыі дысьлякуюцца каля 900 амэрыканскіх вайскоўцаў і яшчэ 2500 — у Іраку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG