Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацярпелы ў выніку здарэньня на «Віцебскдрэве» ў цяжкім стане, яшчэ 35 чалавек эвакуяваліся


Скрыншот зь відэа МНС Беларусі
Скрыншот зь відэа МНС Беларусі

11 лістапада на «Віцебскдрэве» адбылася ўспышка пылапаветранай сумесі з наступным гарэньнем у цэху МДФ (42х110 мэтраў), паведамілі ў МНС Беларусі.

Мужчыну 49 гадоў, які пацярпеў падчас выбуху на прадпрыемстве, брыгада хуткай мэдыцынскай дапамогі даставіла ў абласную клінічную бальніцу ў цяжкім стане з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай, пашкоджаньнямі тваравага шкілета, множнымі ранамі твару, паведаміла Галоўнае ўпраўленьне па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкаму. Цяпер ён знаходзіцца ў апэрацыйнай.

35 работнікаў прадпрыемства, якія знаходзіліся ў цэху, самастойна эвакуяваліся да прыезду ратавальнікаў.

У выніку ўзгараньня пашкоджаныя 250 квадратных мэтраў сьценавых сэндвіч-панэляў звонку цэха, удакладнілі ў МНС.

Пра надзвычайнае здарэньне ў МНС паведамілі ў 12.15, у 13.38 узгараньне было цалкам ліквідаваны падразьдзяленьнямі МНС. Цяпер трапіць у цэх і ўстанавіць больш дакладную прычыну інцыдэнту не ўяўляецца магчымым з прычыны моцнага задымленьня.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG