Беларусь адзіная краіна ў сьвеце, якая працягвае сьвяткаваць дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Каб напоўніць гэтае сьвята сэнсам, Лукашэнка вырашыў зьвярнуцца да савецкай традыцыі і «дарыць» беларусам падарункі. Тым часам дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская разам са сваёй камандай працягвае трымаць увагу міжнароднай супольнасьці да падзей у Беларусі. Палітычны аглядальнік Свабоды камэнтуе падзеі апошняга тыдня.