Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША нанесьлі авіяўдар па аб'екце ў Сырыі, зьвязаным з баевікамі, якіх падтрымлівае Іран


Амэрыканскі зьнішчальнік F-16. Ілюстрацыйнае фота
Амэрыканскі зьнішчальнік F-16. Ілюстрацыйнае фота

ЗША нанесьлі авіяўдар 8 лістапада па абʼекце ва ўсходняй Сырыі, зьвязаным з узброенымі фармаваньнямі, якія падтрымлівае Іран, у адказ на тое, што ў апошнія некалькі тыдняў расьце колькасьць атак на базы, дзе разьмешчаны войскі ЗША ў рэгіёне, заявіў Пэнтагон.

Паведамляецца, што гэты ўдар нанесены «ў мэтах самаабароны».

Два амэрыканскія зьнішчальнікі F-15 нанесьлі ўдар па сховішчы зброі, зьвязаным зь іранскім «Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі».

«Злучаныя Штаты цалкам гатовыя прымаць далейшыя неабходныя захады для абароны нашых людзей і нашых абʼектаў. Мы заклікаем супраць любой эскаляцыі. Амэрыканскі пэрсанал працягне выконваць місіі ў барацьбе з ІДІЛ у Іраку і Сырыі», — адзначаюць у Пэнтагоне.

Гэта ўжо другі выпадак менш як за два тыдні, калі ЗША бамбілі абʼекты, якія выкарыстоўвалі баевікі.

У канцы кастрычніка Пэнтагон паведамляў аб нанясеньні ўдараў па абʼектах са зброяй і боепрыпасамі на ўсходзе Сырыі, зьвязаных з іранскім «Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі» і баевіках, якіх ён падтрымлівае.

Паводле зьвестак Белага дому, у кастрычніку прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у асабістым звароце да вярхоўнага лідэра Ірану аяталы Алі Хамэнэі перасьцярог Тэгеран ад нападаў на пэрсанал ЗША на Блізкім Усходзе.

Злучаныя Штаты маюць 900 вайскоўцаў у Сырыі і яшчэ 2500 — у суседнім Іраку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG