Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь трапіла ў тройку краін Эўропы з самай нізкай пакупніцкай здольнасьцю


Беларусь аказалася адной з самых бедных краін Эўропы па пакупной здольнасьці насельніцтва разам з Украінай і Косавам ў рэйтынгу 42 эўрапейскіх краін. Вынікі апошняга дасьледаваньня сацыялягічнай кампаніі GFK апублікавала выданьне Myfin. by.

Кампанія GfK прадставіла вынікі дасьледаваньня «Пакупніцкая здольнасьць у Эўропе, 2023 год». У дасьледаваньні экспэрты аналізавалі гэты паказьнік у 42 краінах Эўропы.

Высьветлілася, што 16 з 42 абсьледаваных краін знаходзяцца на ўзроўні вышэйшым за сярэдні па Эўропе. Гэта кантрастуе з 26 краінамі, пакупніцкая здольнасьць на душу насельніцтва якіх ніжэйшая за сярэднюю. Першае месца ў рэйтынгу заняў Ліхтэнштэйн. Грамадзяне гэтай краіны маюць пакупніцкую здольнасьць у 68 843 эўра на душу насельніцтва. За Ліхтэнштэйнам ідуць Швайцарыя з 49 592 эўра і Люксэмбург з 40 931 эўра.

У дзесятцы эўрапейскіх краін з найвышэйшым узроўнем пакупніцкай здольнасьці насельніцтва таксама Ісьляндыя, Данія, Ірляндыя, Аўстрыя, Нарвэгія, Нямеччына і Злучанае Каралеўства.

Самая нізкая пакупніцкая здольнасьць у Беларусі, Косаве і Украіне.

У 2023 годзе сярэдняя пакупніцкая здольнасьць на душу насельніцтва ў Эўропе складзе 17 688 эўра.

У агульнай складанасьці эўрапейцы могуць выдаткаваць каля 12,1 млрд эра ў 2023 годзе на прадукты харчаваньня, жыльлё, паслугі, энэргазатраты, страхаваньне, адпачынак і спажывецкія пакупкі.

Гэта адпавядае сярэдняй пакупной здольнасьці на душу насельніцтва памерам 17 688 эўра ў год. Гэта рост на 5,8 працэнта ў параўнаньні са значэньнямі леташняга году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG