Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЧ зьліквідавала тэхнічную няспраўнасьць на перагоне Смалявічы — Гарадзішча, празь якую раніцай спазьняліся цягнікі


Цягнік. Ілюстрацыйнае фота
Цягнік. Ілюстрацыйнае фота

Раніцай 3 лістапада цягнікі паміж Менскам і Барысавам ехалі са спазьненьнем. Беларуская чыгунка (БЧ) паведаміла, што прачынай туму сталі «тэхнічныя праблемы».

Сёньня зьявіліся праблемы ў прыбыцьці пасажырскіх цягнікоў паміж Менскам і Барысавам — яны спазьняліся ад 6-й гадзіны раніцы.

Прыкладны час затрымкі складаў ад 15 хвілін да 1,5 гадзіны.

Беларуская чыгунка паведаміла, што «прымае ўсе неабходныя меры па ліквідацыі няспраўнасьці, аднаўленьні графіку руху цягнікоў і дастаўцы пасажыраў у пункты прызначэньня».

Спазьненьні цягнікоў, паводле БЧ, былі праз «тэхнічныя прычыны», а менавіта няспраўнасьць кантактнай сеткі на перагоне Смалявічы — Гарадзішча.

Пазьней стала вядома, што Беларуская чыгунка зьліквідавала тэхнічную няспраўнасьць. Зараз пасажырскія цягнікі на ўчастку Барысаў — Менск ходзяць у штатным рэжыме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG