Паводле дадзеных онлайн-каталёгу юрыдычных асоб allcompanies.by, аб’яднаньне «Крок ад Чарнобыля» ўжо выключана з Адзінага дзяржрэгістру і зьліквідавана як падаткаплатнік.
Арганізацыю заснавалі і ўнесьлі ў Адзіны дзяржрэгістар у 2000 годзе, піша Позірк.
4 кастрычніка Менгарсуд разгледзеў аналягічны пазоў Мін'юсту аб ліквідацыі ў дачыненьні да грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі камітэт „Дзеці Чарнобыля“». Цяпер ГА знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі.
- «Беларускі камітэт „Дзеці Чарнобыля“» заснаваны ў 1986 годзе пасьля аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Паводле зьвестак праваабарончай арганізацыі Lawtrend, за пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і да канца жніўня 2023-га ў Беларусі ліквідавана ня менш за 1407 некамэрцыйных грамадзкіх арганізацый — аб’яднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый.