Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі затрымалі кіраўнікоў двух малаказаводаў — «Наша ніва»


Belarus — Milk tanker calls in gate of point of reception of milk in one of creameries of the Grodno area, July 1999
Belarus — Milk tanker calls in gate of point of reception of milk in one of creameries of the Grodno area, July 1999

Пра гэта выданьню паведамілі тры не зьвязаныя паміж сабой крыніцы.

Выданьне ведае пра затрыманьні на Лепельскім малочным камбінаце, а таксама ў структурах магілёўскай «Бабушкиной крынки» — фармальна прыватнага прадпрыемства, дзе абсалютная большасьць акцый належыць дзяржаве.

Адбыліся затрыманьні і ў іншых гарадах, але адносна іх няма дакладнай інфармацыі.

«Наша ніва» мяркуе, што гаворка ідзе пра абвінавачаньні ў «адкатах» ад дылераў за пастаўкі таннай прадукцыі, як гэта было, напрыклад, у «цукровай справе», па якой затрымлівалі дырэктараў цукровых заводаў. Адным з магістральных абвінавачаньняў тады было тое, што пасьля стварэньня «Беларускай цукровай кампаніі», якая мелася рэалізоўваць цукар, яе кіраўніцтва выбірала контрагентаў па карупцыйных схемах, а ўзяць тавар без «адкату» нібыта было немагчыма.

Беларусь вырабляе ў разы больш малака, чым спажывае ўнутраны рынак. Асноўныя гульцы на рынку перапрацоўкі малака — дзяржаўныя заводы. Сваю прадукцыю яны прадаюць у асноўным на расейскі рынак. У сваю чаргу, Свабода пісала пра тое, што Расея ўводзіла забарону на пастаўкі прадукцыі некаторых беларускіх заводаў.

З заробкамі на малочных прадпрыемствах не заўсёды добра. Напрыклад, сёлета ў траўні работнікі маладачанскага заводу — філіі ААТ «Менскі малочны завод № 1» пратэставалі супраць нізкіх заробкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG