Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі затрымлівалі сьпявачку Ларысу Грыбалёву


Ларыса Грыбалёва. Архіўнае фота
Ларыса Грыбалёва. Архіўнае фота

Паводле непацьверджанай інфармацыі «Вясны», затрыманьне адбылося ўчора ці сёньня.

Праваабаронцы паведамілі пра імавернае затрыманьне сьпявачкі Ларысы Грыбалёвай. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманьне адбылося 31 кастрычніка ці 1 лістапада — дома ў Ларысы адбыўся ператрус.

Увечары 1 лістапада Ларыса Грыбалёва напісала ў сваім Інстаграме, што яна дома.

«Дарагія мае, я дома, усё добра. Мы з Алёнкай шлем усім восеньскае прывітаньне!» — напісала Грыбалёва.

Яна ня стала камэнтаваць інфармацыю пра сваё затрыманьне.

Пра тое, што Ларысу Грыбалёву адпусьцілі пасьля затрыманьня, «Зеркалу» пацьвердзілі і знаёмыя сем’і.

Раней Ларыса Грыбалёва трапіла ў негалосны сьпіс 80 выканаўцаў, якім забаронена выступаць у Беларусі. У 2020 годзе яна была адной з тысяч беларускіх дзеячоў культуры, якія выступілі супраць гвалту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG