Як паведамляе «Голас Амэрыкі», ён спадзяецца канкурыраваць з дзейным прэзыдэнтам за партыйную намінацыю. Падставай для такіх спадзяваньняў сталі асьцярогі выбаршчыкаў у сувязі з узростам Джо Байдэна, адзначаецца ў публікацыі.
Дзін Філіпс — мультымільянэр і адзін з найбагацейшых чальцоў Палаты прадстаўнікоў. Да пачатку палітычнай карʼеры ён атрымаў у спадчыну ад свайго айчыма кампанію, якая вырабляе гарэлку і шнапс, і заснаваў фірму марожанага Talenti Gelato.
У 2018 годзе падчас сваёй перадвыбарнай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў Філіпс вадзіў грузавік з марожаным. Тады ён перамог рэспубліканца, які балятаваўся ў акрузе на пяты тэрмін, а пазьней яшчэ двойчы перамагаў рэспубліканцаў на выбарах у сваёй акрузе.
У перадвыбарным відэароліку Дзін Філіпс так кажа пра сваё палітычнае крэда: «У нас ёсьць некаторыя праблемы... Мы зьбіраемся аднавіць гэтую эканоміку, і мы зьбіраемся аднавіць Амэрыку».
Філіпс правёў перадвыбарнае мерапрыемства ў Канкордзе, штат Нью-Гэмпшыр, і падаў дакумэнты на ўдзел у праймэрыз у офіс дзяржаўнага сакратара гэтага штата.