Выступаючы ў эфіры Fox News, Майк Джонсан выказаў занепакоенасьць наконт фінансаваньня Ўкраіны ў цэлым, адзначыўшы, што любыя грошы для Ізраілю павінны быць прафінансаваныя за кошт скарачэньня выдаткаў у іншых сфэрах, піша «Голас Амэрыкі».
Джонсан сустрэўся з Байдэнам у 26 кастрычніка і перадаў супрацоўнікам Белага дома, што «наш кансэнсус сярод рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў заключаецца ў тым, што нам трэба разьдзяліць гэтыя пытаньні».
Байдэн хоча, каб Кангрэс прадаставіў дадатковае фінансаваньне ў памеры 106 мільярдаў даляраў, пры гэтым асноўная частка грошай пойдзе на ўмацаваньне абароны Ўкраіны, а астатняя частка будзе падзелена паміж Ізраілем, Інда-Ціхаакіянскім рэгіёнам і памежнай службай.
Джонсан сказаў аб фінансаваньні Ўкраіны: «Мы хочам ведаць, што гэта за мэта, якая канчатковая мэта ва Украіне. Белы дом гэтага не паведаміў».
Байдэн робіць стаўку на тое, што ўключэньне грошай для Ізраілю і вырашэньне пытаньняў нелегальнай міграцыі дапаможа пераканаць рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў накіраваць дадатковыя грошы на Ўкраіну для падтрымкі гэтай меры.
«Ізраіль — гэта асобнае пытаньне, мы зьбіраемся вылучыць асобную меру фінансаваньня Ізраіля ў памеры больш за 14 мільярдаў даляраў», — сказаў Джонсан у інтэрвію. Ён сказаў, што рэспубліканцы ў Палаце прадстаўнікоў будуць шукаць іншыя вобласьці для скарачэньня бюджэту, каб ажыцьцяўляць фінансаваньне Ізраілю.
Пакет уключае ў сябе $14,3 млрд для Ізраіля для фінансаваньня падтрымкі супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны і іншых ініцыятыў, а таксама $61 млрд для Ўкраіны.