19 літраў на кожнага жыхара Беларусі. Столькі гарэлкі вырабілі ў Беларусі ў 2021 годзе. З прыходам да ўлады Лукашэнкі вытворчасьць алькаголю ўвесь час расьце. Паступова амаль увесь алькаголь пачала вырабляць дзяржава. Глядзім, як улада будавала сваю алькагольную імпэрыю і колькі грошай гэта прыносіць.