Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі забаранілі прадаваць адзін зь відаў гульні «Манаполія»


Гульня «Манаполія», ілюстрацыйнае фота
Гульня «Манаполія», ілюстрацыйнае фота

Настолка не прайшла патрабаваньні да шрыфту.

Настолка «Манаполія», якую прапаноўваў дзецям ва ўзросьце ад 3 гадоў кітайскі вытворца Chuangheng Toys Co.,LTD, забаронена да продажу ў Беларусі. Інфармацыя аб гэтым зьявілася ў рэестры «Небясьпечная прадукцыя», зьвярнуў увагу партал Officelife.

У абгрунтаваньні рашэньня гаворыцца, што прадукцыя не адпавядае патрабаваньням тэхнічнага рэглямэнту Мытнага зьвязу «Аб бясьпецы цацак».

Дакумэнт удакладняе, што ў настольна-друкаваных гульнях тэкст павінен быць надрукаваны кантрасным колерам у адносінах да фону. Вышыня літар павінна складаць ня менш за 2,3 мм для дзяцей ва ўзросьце да 10 гадоў і ня менш за 1,75 мм — для старэйшых за 10 гадоў. Фактычна мінімальная вышыня літар роўная 1 мм.

У выніку Дзяржстандарт забараніў гульню да рэалізацыі. Асобнікі, наяўныя на паліцах у раздроб, загадалі выключыць з абарачэньня. Дзеяньні дакумэнтаў аб ацэнцы адпаведнасьці спыненыя. Уведзена забарона на ўвоз гэтай гульні ў краіну.

Да апошняга часу гэтую гульню ў Беларусь увозіў імпартэр «Біг-Майстар», зарэгістраваны ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG