Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца прэзыдэнта ЗША: Байдэн будзе прасіць у Кангрэсу больш за 2 мільярды даляраў для Ўкраіны і Ізраілю


Дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Саліван
Дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Саліван

Дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Саліван заявіў, што адміністрацыя Джо Байдэна будзе прасіць Кангрэс выдзеліць Украіне і Ізраілю больш за 2 мільярды даляраў дапамогі.

«Мы працягваем пастаўляць ім неабходныя ваенныя матэрыялы. Мы гэта робім. Але нам трэба, каб Кангрэс дзейнічаў. І прэзыдэнт даў зразумець, што зьбіраецца пайсьці ў Кангрэс з пакетам фінансаваньня Ўкраіны, а таксама з далейшай падтрымкай Ізраіля. Вы можаце чакаць інтэнсіўнага ўзаемадзеяньня з Кангрэсам на гэтым тыдні, калі мы працуем над такім пакетам і імкнемся заручыцца падтрымкай двух партый», — сказаў ён у інтэрвію тэлеканалу CBS.

Адказваючы на пытаньне, ці ідзе гаворка пра пакет на два мільярды, Саліван удакладніў, што сума «будзе нашмат большай».

«Але гэта, безумоўна, будзе ўключаць неабходнае ваеннае абсталяваньне для абароны свабоды, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці ва Ўкраіне, а таксама для дапамогі Ізраілю ў барацьбе зь іх ворагамі-тэрарыстамі», — дадаў дарадца прэзыдэнта ЗША.

Саліван таксама сказаў, што нельга выключаць умяшаньне Ірану ў вайну паміж Ізраілем і ХАМАС. Ён адзначыў, што ў Вашынгтону ёсьць сродкі сувязі з Іранам.

«Мы выкарыстоўвалі гэтыя інструмэнты на працягу апошніх некалькіх дзён, каб прыватна растлумачыць тое, што мы казалі публічна», — дадаў дарадца прэзыдэнта ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG