Як падзяліць спадчыну ВКЛ? Дыскусія беларуса і літоўца. Аўдыё
Чаму ў Літве так занепакоіліся зьявай, якую там называюць літвінізмам? Ці лічаць там Лукашэнку прыхільнікам літвінізму? Хто «агент Масквы» — крытыкі літвінізму ці яго адэпты? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць палітолягі: кіраўнік інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і дацэнт Унівэрсытэта Вітаўтаса Вялікага Анджэй Пукшта.