Гэтую заяву Санчэс зрабіў падчас сустрэчы зь беларускай дэмакратычнай лідэркай Святланай Ціханоўскай на палях саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці (ЭПС) у Гранадзе.
Як паведаміў галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, гішпанскі прэм’ер на сустрэчы інфармаваў аб выніках нарады міністраў замежных спраў краін Эўразьвязйу па сытуацыі з беларускімі палітэмігрантамі, якія апынуліся ва ўразьлівым становішчы з прычыны «пашпартнага ўказу» Аляксандра Лукашэнкі.
Паводле слоў Санчэса, на ўзроўні ЭЗ будзе знойдзенае рашэньне, якое дазволіць эмігрантам заставацца ў эўрапейскіх краінах бяз рызыкі дэпартацыі.
Ціханоўская падзякавала палітыку за падтрымку, а таксама за запрашэньне наведаць будучы саміт ЭСП.
Акрамя гэтага, яна азнаёміла прэм’ера Гішпаніі з праектам «пашпарту новай Беларусі» і выказала ўдзячнасьць за ляяльную візавую палітыку гэтай дзяржавы ў адносінах да беларусаў.
- Як удакладніў Вячорка, «за апошні год» Гішпанія выдала грамадзянам Беларусі ня менш за 7 тыс. уязных віз.
- У 1939–1975 гадах у Гішпаніі кіраваў палітычны рэжым Франсіска Франка. Шэрагам гісторыкаў і палітолягаў яго дыктатура разглядаецца як разнавіднасьць таталітарызму і фашызму.