Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс даляра ЗША ў Беларусі зноў абнавіў гістарычны рэкорд, а эўра ўзяло псыхалягічную адзнаку


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Адзін эўра ўжо каштуе больш за 3,5067 беларускага рубля. Даляр ЗША вырас да 3,3376 рубля.

Па вынікам таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы даляр падаражэў на 0,13% — да 3,3376 рубля. Эўра перасягнуў псыхалягічную адзнаку 3,5 рубля (падаражэў на 0,36%).

Максымум у эўра быў у сакавіку 2022-га, калі яно наблізілася да 3,7 беларускага рубля.

Даляр ЗША сёньня умацаваўся на 0,13%, да 3,3376 рубля. Гэта новы рэкорд, папярэдняга максымуму даляр дасягнуў на таргах 3 кастрычніка — 3,3326 рубля.

У той жа час расейскі рубель 5 кастрычніка працягваў таньнець, зьнізіўшыся на 0,06%, да 3,3523 беларускага рубля за сотню расейскіх.

Днём 5 кастрычніка ў беларускіх абменьніках даляр можна было здаць па 3,31–3,3322 беларускага рубля, а набыць — за 3,3360–3,3480 рубля, эўра банкі скупляюць па 3,502, а прадаюць па 3,505 рубля, піша officelife.media.

У верасьні даляр у Беларусі падаражэў на 2,29%. Па выніках 2022 году Беларусь заняла трэцяе месца на тэрыторыі былога СССР у росьце афіцыйнага курсу даляра (+7,39%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG