Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадзенскага сьвятара аштрафавалі за падпіску на інстаграм журналіста Кулевіча і забралі тэлефон


Суд у Горадні, архіўнае фота
Суд у Горадні, архіўнае фота

4 кастрычніка ў Горадні прайшоў суд над праваслаўным сьвятаром Андрэем Наздрыным.

Сьвятара Андрэя Наздрына абвінавацілі па арт.19.11. Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях (распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў), піша тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія».

Сьвятара затрымалі некаторы час таму, праверылі яго тэлефон і сацыяльныя сеткі і знайшлі ў інстаграме падпіску на горадзенскага журналіста Руслана Кулевіча, сацсеткі якога былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі ў студзені 2023 году. Міліцыя склала на сьвятара пратакол.

Журналіст Руслан Кулевіч вымушана зьехаў зь Беларусі. Ён галоўны рэдактар @mostmedia.io, аўтар відэапраекту «Мы вернемся» і «Беларусы могуць».

У выніку судзьдзя Алена Тоўсьцік-Самойла вырашыла пакараць сьвятара штрафам 15 базавых велічынь (555 рублёў). Таксама яна канфіскавала мабільны тэлефон сьвятара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG