Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: анархіста Рэзановіча на паўгода зьмясьцілі ў ПКТ


Палітвязень Дзьмітры Рэзановіч, архіўнае фота
Палітвязень Дзьмітры Рэзановіч, архіўнае фота

Па стане на 1 кастрычніка ў Беларусі 1490 палітвязьняў, прызнаны праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

Палітзьняволенага анархіста Дзьмітрыя Рэзановіча зьмясьцілі ў памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ)

Паводле інфармацыі ТГ-канала «Права на паўстаньне», палітвязьня Дзьмітрыя Рэзановіча перавялі ў памяшканьне камэрнага тыпу да сакавіка наступнага года.

Раней была інфарамцыя, што Дзьмітрыя неаднаразова зьмяшчалі ў штрафны ізалятар (ШЫЗА), а таксама пазбавілі спатканьняў і перадач і пагражалі перавесьці на турэмны рэжым.

Дзьмітрыя затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года. 22 сьнежня Менскі абласны суд прызначыў анархістам Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калёніі; Рэзановічу — 19 гадоў калёніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калёніі. Суд з першага пасяджэньня адбываўся ў закрытым рэжыме.

Адрас палітвязьня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласьць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзьмітрый Рыгоравіч Рэзановіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG