Гэта можа ўскладніць сытуацыю як для дэмакрата Джо Байдэна, так і для рэспубліканца Дональда Трампа, піша Голас Амэрыкі.
Сын сэнатара Роберта Кенэдзі і пляменьнік прэзыдэнта Джо Кенэдзі разьмясьціў на сваім ютюб-канале відэа, паведаміў амэрыканцам, што 9 кастрычніка ён зробіць «важную абʼяву». Выступленьне адбудзецца ў Філядэльфіі.
«Я буду казаць аб кардынальных зьменах у амэрыканскай палітыцы», — сказаў Кенэдзі-малодшы, асудзіўшы карупцыю ў «абедзьвюх партыях».
Былы прэзыдэнт Джон Кенэдзі быў забіты ў Даласе ў 1963 годзе, а яго брат Роберт, бацька Роберта-малодшага таксама быў забіты ў 1968 годзе падчас яго ўласнай прэзыдэнцкай кампаніі.
Кенэдзі заявіў у красавіку, што кіне выклік Байдэну за вылучэньне ад Дэмакратычнай партыі, каб балятавацца супраць кандыдата ад рэспубліканцаў, якім, як чакаецца, стане былы прэзыдэнт Дональд Трамп.
З тых часоў Кенэдзі неаднаразова сьцьвярджаў, што Дэмакратычная партыя «па сутнасьці зьлілася ў адно цэлае» з выбарчым штабам Байдэна, пазбавіўшы тым самым іншых кандыдатаў шанцаў на вылучэньне.
Паводле сацыялягічных апытаньняў, Байдэн моцна апярэджвае Кенэдзі сярод выбаршчыкаў-дэмакратаў.
Дэмакраты выказалі занепакоенасьць тым, што зьяўленьне незалежнага кандыдата можа адцягнуць галасы ў 80-гадовага Байдэна, рэйтынг якога цягнуць уніз яго ўзрост і сытуацыя ў эканоміцы.
Тым ня менш, рэйтынг Кенэдзі вышэйшы сярод рэспубліканцаў, у параўнаньні з дэмакратамі. Пра гэта сьведчыць апытаньне грамадзкай думкі, праведзенае сайтам FiveThirtyEight. Такім чынам вылучэньне Кенэдзі можа закрануць і інтарэсы Трамп. Супраць экс-прэзыдэнта вылучаны некалькі крымінальных абвінавачаньняў, і яго кампаніі даводзіцца марнаваць грошы на судовыя выдаткі.