Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На аўкцыён выставілі гарналыжны комплекс «Лагойск»


Спаборніцтва "Гонка зубраў", Лагойск, ліпень 2017
Спаборніцтва "Гонка зубраў", Лагойск, ліпень 2017

З аўкцыёну паспрабуюць прадаць буйны лот — вядомы гарналыжны спартова-аздараўленчы комплекс «Лагойск».

Як паведамляе «Наша ніва» , прапанова зьявілася на пляцоўцы «Белрэалізацыі».

Таргі па комплексе пройдуць 1 лістапада, заяўкі будуць прымаць з 2 па 31 кастрычніка.

Пералік маёмасьці вялікі: гасьцявыя дамы на розную колькасьць нумароў, лазьня з трэнажэрнай заляй, саўна, пункт пракату на 1500 наведнікаў, парк вяровачных забаваў і пэйнтбол, мноства дзіцячых гарадкоў, шмат мэблі, музычнага абсталяваньня, некалькі атракцыёнаў і нават ветразевае абсталяваньне для дзіцячага карабля, а таксама сьнегавыя гарматы і горналыжныя трасы.

Уладальнік усёй гэтай маёмасьці — ТАА «Трайпл», якое належыць апальнаму буйному бізнэсоўцу Юрыю Чыжу.

Пачатковы кошт — 23 998 669 рублёў (каля 7 мільёнаў 352 тысячаў даляраў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG