Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Нью-Ёрку прызнаў Трампа вінаватым у махлярстве


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і яго сям’ю 26 верасьня суд у Нью-Ёрку абвінаваціў у махлярстве — Трамп незаконна павялічваў кошт сваіх актываў, паведаміла агенцтва Reuters.

Суд у Нью-Ёрку прыйшоў да высновы, што Дональд Трамп і прыналежная яго сямʼі кампанія Trump Organization падманным шляхам завышалі кошт сваёй маёмасьці і іншых актываў.

Рашэньне, прынятае судзьдзёй Артурам Энгаронам у Манхэтэне, аблегчыць задачу Летыцыі Джэймс, генэральнаму пракурору штату, якая павінна будзе вызначыць нанесеную шкоду на судовым разглядзе, заплянаваным на 2 кастрычніка.

Судзьдзя таксама распарадзіўся ануляваць сэртыфікаты, якія дазвалялі прадпрыемствам Трампа, уключаючы Trump Organization, працаваць у Нью-Ёрку, і пастанавіў прызначыць кіраўніка для кіраваньня роспускам бізнэсу ў штаце.

У судовай пастанове гаворыцца, што Трамп, яго сыны Дональд-малодшы і Эрык, Trump Organization і іншыя пазваныя завышалі капітал Трампа ў адпаведнасьці са сваімі бізнэс-патрэбамі.

Адзначаецца, што кампанія The Trump Organization, на працягу дзесяці гадоў ашуквала фінансавыя органы адносна кошту яго актываў, каб карыстацца правам на атрыманьне банкаўскіх ільгот пры карыстаньні крэдытамі і паслугамі па страхаваньні.

  • Гэтая справа — адна зь некалькіх супраць Дональда Трампа. Сёлета яму выставілі чатыры абвінавачаньні: у змове, якая прывяла да штурму Капітолія ў студзені 2021 года; у змове з мэтай зьмяніць вынікі выбараў у штаце Джорджыя; у захоўваньні сакрэтных дакумэнтаў у маёнтку Мар-а-Лага; у падробцы фінансавай дакумэнтацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG