Лінкі ўнівэрсальнага доступу

VOLSKI анансаваў альбом, прысьвечаны палітвязьням


Лявон Вольскі
Лявон Вольскі

26 верасьня гурт VOLSKI абвясьціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязьням».

«Гэта больш чым проста песьні — гэта грамадзка-музычны праект, які ствараецца сумесна зь беларускімі ініцыятывамі „Палітвязынка“ і Dissidentby», — гаворыцца ў прэс-рэлізе аўтараў.

У альбоме плянуецца 12 твораў пад назвамі «Ліст № 1...», «Ліст № 2...» і г.д. Аўтары праекту зь ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязьняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зьняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасьці.

«Мы маем усьведамленьне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзьняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, ды не адседзяць яны гэты тэрмін... Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязьнямі трэба размаўляць пра гэта», — кажа Лявон Вольскі.

Некаторыя напрацоўкі песень ужо ёсьць. Запіс альбому плянуецца ў Вільні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG