Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо асуджанага гомельскага журналіста Яўгена Меркіса зноў будуць судзіць


Яўген Меркіс на судзе над ім, 2023
Яўген Меркіс на судзе над ім, 2023

Гомельскага журналіста, гісторыка, краязнаўцу і мэнэджэра культурных праектаў Яўгена Меркіса будуць судзіць яшчэ раз пасьля вынесенага сёлета прысуду.

Гэта вынікае з раскладу судовых пасяджэньняў Гомельскага абласнога суду, паведамляе партал «Зеркало».

Новы суд над Меркісам прызначаны на 28 верасьня. Пасяджэньне пройдзе ў закрытым рэжыме. Весьці працэс будзе судзьдзя Аляксей Хлышчанкоў. У чым абвінавачваецца Меркіс, не ўдакладняецца, у апісаньні на сайце Гомельскага аблсуду пазначана: «Іншыя пытаньні, зьвязаныя з выкананьнем прысуду, вызначэньня, пастановы».

Яўгена Меркіса затрымалі 13 верасьня 2022 года. 30 траўня 2023 году яго прыгаварылі да чатырох гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Журналіста абвінавачвалі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 361-1 (Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім), ч. 1 і ч. 2 арт. 361 (Спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці). Суд у справе Меркіса праходзіў у закрытым рэжыме. Нядаўна яго перавялі ў шклоўскую калёнію.

Змаганьне ўлады супраць недзяржаўных СМІ

У 2020–2021 гадах перасталі выходзіць на паперы шэраг незалежных газэтаў нацыянальнага і рэгіянальнага абсягу. Большасьць газэтаў спынілі выхад праз палітычны ціск пасьля публікацый — ім не давалі далей друкавацца ў Беларусі. Перасьлед працягнуўся ў 2022-2023 гг.

Праблемы з друкарнямі паўсталі перад рэдакцыямі выданьняў:

  • «Белгазета»,
  • «Брестская газета»,
  • «Газета Слонімская»,
  • «Информ-прогулка»,
  • «„Комсомольская правда“ в Белоруссии»,
  • «Лидер-пресс».
  • «Народная воля»,
  • «Новы час»,
  • «Рэгіянальная газета»,
  • «Свободные новости плюс»,
  • «Ганцавіцкі час».

У многіх рэдакцыях і ў журналістаў дома прайшлі ператрусы. Некаторыя рэдакцыі зазналі некалькі ператрусаў.

Фінансавыя праблемы сталі прычынай закрыцьця яшчэ дзьвюх папулярных у сваіх рэгіёнах незалежных газэтаў. На пачатку мінулага году перасталі выходзіць «Барысаўскія навіны», а ў канцы 2020 году выйшаў апошні нумар газэты «Вольнае Глыбокае».

Мэдыя і мэдыяарганізацыі, прызнаныя ўладай «экстрэмісцкімі фармаваньнямі/арганізацыямі»: Радыё Свабода, Белсат, БелаПАН, Эўрарадыё, Tut.by, Kyky.org, Наша Ніва, Хартыя’97, Флагшток, Hrodna.life, Volkovysk.by, Маланка Медыя, «Бабруйск Online», «Брестская газета», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Мост, Люстэрка, Ранак, Беларускі расьсьледавальніцкі цэнтар, Tribuna.com Беларусь, Ex-press.livе, Deutsche Welle Беларусь, UDF.by.

У Воршы па рашэньні пракуратуры заблякавалі рэгіянальны партал Orsha.eu, у Гомлі «Свободные новости Плюс», у Віцебску «Витебский курьер».

Некаторыя рэдакцыі самі вырашылі спыніць выхад папяровых вэрсій, як, напрыклад, «Информ-прогулка» ў Лунінцы ці «ЎзГорак» у Горках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG