Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЗ паведаміла пра рэзкі рост захворваньня на халеру ў сьвеце


Ілюстрацыйны здымак
Ілюстрацыйны здымак

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ) 24 верасьня апублікавала абноўленыя зьвесткі, згодна зь якімі за апошні год колькасьць выпадкаў халеры ў сьвеце вырасла больш чым удвая.

Па дадзеных САЗ, у 2022 годзе было зарэгістравана каля 470 000 выпадкаў захворваньня, што значна павялічылася ў параўнаньні з 220 000 выпадкаў у папярэднім годзе.

Аднак экспэрты САЗ заявілі, што інфармацыі аб сытуацыі пакуль недастаткова, і, паводле папярэдняй ацэнкі, арганізацыя прагназуе штогод ад 1,3 да 4 мільёнаў захворваньняў і да 143 тысяч сьмерцяў.

Па дадзеных САЗ, Аўганістан, Камэрун, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Малаві, Нігерыя, Самалі і Сырыя асабліва пацярпелі на працягу года з прычыны ўспышак халеры на іх тэрыторыях.

Халера — вострае, асабліва небясьпечнае інфэкцыйнае захворваньне, выкліканае халерным вібрыёнам, якое выклікае цяжкі гастраэнтэрыт з рэзкім абязводжваньнем і парушэньнем гемадынамікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG