Дачка зьніклага бізнэсоўца Красоўскага пра суд над датычным да выкраданьня і забойства яе бацькі. Аўдыё
Госьця Свабоды Premium – Лера Красоўская, дачка бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, якая два дні правяла ў судовай залі разам з чалавекам, які прызнаўся ў датычнасьці да забойства бацькі. У Швайцарыі прайшоў суд над былым байцом «эскадрону сьмерці» Юрыем Гараўскім, які, папрасіўшы прытулак у Швайцарыі, прызнаўся ў датычнасьці да выкраданьня і забойства апазыцыйных палітыкаў канца 1990-х гадоў: былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.