Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пацьвердзілі абмен зьняволенымі з Іранам


Вызваленыя амэрыканскія зьняволеныя сядаюць у самалёт у Катары
Вызваленыя амэрыканскія зьняволеныя сядаюць у самалёт у Катары

Абмен адбыўся ў рамках дамовы, якая таксама прадугледжвае размарожваньне заблякаваных у Паўднёвай Карэі $6 млрд, што належаць Тэгерану.

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», у панядзелак Вашынгтон пацьвердзіў факт абмену зьняволенымі з Іранам і паведаміў, што прэзыдэнт Джо Байдэн памілаваў пяцёх іранцаў, сярод якіх асуджаныя на пазбаўленьне волі і тыя, хто чакае суду за негвалтоўныя злачынствы.

Абмен адбыўся ў рамках пагадненьня, якое таксама ўключае размарожваньне прыналежных Тэгерану $6 млрд, заблякаваных у Паўднёвай Карэі.

З словаў прадстаўніка МЗС Ірану Насэра Канаані, сродкі, заблякаваныя ў Паўднёвай Карэі пасьля ўзмацненьня амэрыканскіх санкцыяў супраць Ірану ў 2018 годзе, будуць даступныя Тэгерану ў панядзелак. У адпаведнасьці з угодай Катар, які выступіў у ролі пасярэдніка падчас яе падпісаньня, гарантуе, што грошы пойдуць на тавары, якія служаць гуманітарным мэтам, але не на тавары пад амэрыканскімі санкцыямі.

Афіцыйны прадстаўнік ЗША паведаміў, што на борце катарскага самалёта, які вылецеў з Ірану, знаходзяцца сем грамадзян ЗША. Сярод іх трое раней ідэнтыфікаваных амэрыканцаў — Сіямак Намазі, Морад Тахбаз і Эмад Шаркі — і двое, якія пажадалі застацца невядомымі. На борце самалёта таксама былі маці Намазі і жонка Шаркі — грамадзяне ЗША, якім было забаронена пакідаць Іран, хоць яны і не былі зьняволеныя.

Усе яны маюць іранскае паходжаньне і лічацца грамадзянамі Ірану, які не прызнае падвойнага грамадзянства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG