У сёньняшнім аналітычным камэнтары палітычнага аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча:
- Лукашэнка шосты раз за год адправіўся на сустрэчу з Пуціным
- Ціханоўская выступіла ў Эўрапарлямэнце
- Чаму рэзалюцыя па Беларусі важная.
Сёлета Лукашэнка пяць разоў лётаў адмыслова дзеля перамоваў з Уладзімірам Пуціным. Адзін раз прыяжджаў у Маскву на саміт ЭАЭС, падчас якога была кароткая сустрэча з прэзыдэнтам Расеі. І яшчэ была паездка на сьвяткаваньне Дня Перамогі 9 траўня. Цяперашняя паездка, якую прэсавая служба Лукашэнкі назвала «працоўным візытам», не анансавалася.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская 13 верасьня выступіла ў Эўрапарлямэнце. Яна прадэманстравала дэпутатам праект пашпарта «Новай Беларусі», яшчэ раз паказала беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг і заявіла, што Эўразьвяз — будучыня, да якой імкнуцца беларусы, і шляху назад ужо няма.
Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю «Аб дачыненьнях зь Беларусьсю», якая прызнае Аляксандра Лукашэнку саўдзельнікам злачынстваў Расеі ва Ўкраіне і заклікае Міжнародны крымінальны суд разгледзець пытаньне аб выдачы аналягічнага міжнароднага ордэра на ягоны арышт.