Палітзьняволенага анархіста Дзьмітрыя Разановіча 35 дзён утрымлівалі ў ШЫЗА, паведамляе тэлеграм-канал «Право на восстание».
Таксама Дзьмітрыя пазбавілі спатканьняў і перадач і пагражаюць перавесьці на турэмны рэжым.
Дзьмітрыя затрымалі ў канцы кастрычніка 2020 году. 22 сьнежня Менскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву па 20 гадоў калёніі, Разановічу — 19 гадоў калёніі, Дубоўскаму — 18 гадоў . Суд зь першага паседжаньня адбываўся ў закрытым рэжыме.