Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп сабраў ужо 7 мільёнаў даляраў ад продажу «турэмных» сувэніраў. Грошы ідуць на прэзыдэнцкую кампанію


Фрагмэнт фота, зробленага ў турме Атланты
Фрагмэнт фота, зробленага ў турме Атланты

Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, які мае намер зноў балятавацца на пасаду, пачаў выпуск сувэніраў са сваімі фатаграфіямі, зробленымі ў турме штату Джорджыя. Атрыманыя ад іх продажу сродкі ён накіроўвае на сваю выбарчую кампанію. На сёньня ён сабраў такім чынам больш за сем мільёнаў долараў.

Як паведамляе выданьне Politico са спасылкай на выбарчы штаб Трампа, толькі за мінулую пятніцу ад продажу «турэмных» сувэніраў мільярдэру ўдалося зарабіць больш за чатыры мільёны долараў. Гэта рэкордная лічба даходу ад такога кшталту продажаў у гісторыі ЗША.

Перадвыбарчы штаб Трампа прапануе ў інтэрнэце футболкі, плякаты, налепкі і ахаладжальнікі для напояў з «турэмным» фота і подпісам «Ніколі не здавайся» па цане ад 12 да 34 долараў.

25 жніўня Дональд Трамп быў падвергнуты фармальнай працэдуры арышту ў турме Атланты, сталіцы штату Джорджыя. Пракуратура акругі Фултан, дзе знаходзіцца Атланта, прад’явіла яму абвінавачаньні ў змове з мэтай незаконнай зьмены вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у гэтай акрузе. Адразу пасьля працэдуры арышту ён быў адпушчаны пад заклад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG