Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі яшчэ на тры месяцы падоўжылі арышт амэрыканскага журналіста Эвана Гершковіча


Амэрыканскі журналіст Эван Гершковіч у расейскім судзе. Архіўнае фота
Амэрыканскі журналіст Эван Гершковіч у расейскім судзе. Архіўнае фота

Судовае пасяджэньне адбылося 24 жніўня. Мінулым разам суд ухваліў такое ж рашэньне 23 траўня 2023-га.

Лефортаўскі суд Масквы ўхваліў рашэньне аб падаўжэньні яшчэ на тры месяцы утрыманьня пад вартай журналіста The Wall Street Journal Эвана Гершковіча, затрыманага ў Екацярынбургу 30 сакавіка праз падазрэньне ў шпіянажы.

Судовае пасяджэньне адбылося 24 жніўня а 9-й раніцы. Мінулым разам суд ухваліў такое ж рашэньне 23 траўня.

17 жніўня стала вядома, што ЗША прапанавалі Расеі абмяняць журналіста на зьняволеных расейцаў у амэрыканскіх турмах, але ў Маскве пакуль ня вызначыліся з кандыдатурамі для абмену.

Як паведамляла амэрыканскае выданьне The Wall Street Journal, у фэдэральных турмах адбываюць пакараньне 25 расейскіх грамадзянаў, але Расея пачала «таргавацца» за вызваленьне расейцаў, затрыманых у іншых краінах.

Журналіста The Wall Street Journal Эвана Гершковіча затрымалі ў Екацярынбургу 30 сакавіка. У дачыненьні Гершковіча завялі крымінальную справу аб шпіянажы.

Расейскае сьледзтва сьцьвярджае, што Гершковіч нібыта зьбіраў на заказ ЗША сакрэтныя зьвесткі аб адным з прадпрыемстваў вайскова-прамысловага комплексу. Падрабязнасьці абвінавачаньня не прыводзяцца. Па артыкуле аб шпіянажы журналісту пагражае ад 12 да 20 гадоў пазбаўленьня волі.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG