Віталь Брагінец абараняў некаторых палітвязьняў, у тым ліку старшыню «Вясны» Алеся Бяляцкага, а таксама адваката Андрэя Мачалава, які на судзе застаўся без абароны праз арышт Віталя.
Сёлета ў студзені ў Менскім гарадзкім судзе 16 студзеня агучылі прысуд палітзьняволенаму адвакату — 8 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Справу два тыдні ў закрытым рэжыме разглядала судзьдзя Алена Ананіч. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Віталь адбывае тэрмін у папраўчай калёніі № 17. 19 жніўня палітвязень адзначае 50-годдзе ў зьняволеньні.
Праваабронцы заклікаюць павіншаваць палітвязьня лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводзкая, 8, Віталь Фёдаравіч Брагінец.