Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу: КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» стартап-хаб «Імагуру» і праваабарончы праект «Гомельская вясна»


Ілюстрацыйнае фота. Офіс стартап-хаба «Імагуру» ў Варшаве
Ілюстрацыйнае фота. Офіс стартап-хаба «Імагуру» ў Варшаве

Палітычна матываваны перасьлед беларусаў працягваецца.

КДБ Беларусі прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» праваабарончы праект «Гомельская вясна» і стартап-хаб «Імагуру»

Гэта вынікае з абноўленага пераліку на сайце МУС, рашэньне прынятае 9 жніўня.

Стартап-хаб «Імагуру», задачай якога было прасоўваньне маладога бізнэсу, працаваў у Беларусі больш за 7 гадоў. За гэты час «Імагуру» дапамог стварыць больш за 300 стартапаў, прыцягнуў у беларускі бізнэс больш за 100 мільёнаў даляраў інвэстыцыяў, сьцьвярджаюць яго стваральнікі.

У красавіку 2021-га холдынг «Гарызонт», у якога «Імагуру» арандаваў трохпавярховы будынак на вуліцы Фабрыцыюса ў Менску, без тлумачэньня прычын не працягнуў стартап-хабу дамову арэнды. Праз паўгода, у красавіку 2021-га, «Імагуру» адкрыў офіс у Вільні, а ў сакавіку 2023 году — у Варшаве (Imaguru Startup HUB Warsaw).

Сярод удзельнікаў стартап-хаба ўказваецца лідэрка ініцыятывы Тацяна Марыніч, а таксама Анастасія Хамянкова, Андрэй Новак і Кацярына Болтан-Сьміт.

Удзельніцай праваабарончага праекту «Гомельская вясна» пазначаная Ларыса Шчыракова — журналістка, якую абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Беларусі (артыкул 369-1 КК) і садзейнічаньні «экстрэмісцкай» дзейнасьці (ч. 1 і ч. 2 артыкула 361-4 КК).

  • Паводле зьвестак праваабаронцаў, у ліпені 2023 году колькасьць «экстрэмісцкіх фармаваньняў» у Беларусі дасягнула 137. У сьпіс асобаў, якія маюць дачыненьне да «экстрэмісцкай дзейнасьці», улады дадалі ў ліпені 94 чалавекі, на канец ліпеня ў сьпісе значылася 3086 імёнаў. Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнены зьвесткамі на падставе 58 рашэньняў судоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG