«Пры ўсёй маёй сымпатыі да беларусаў, у фільме добрых беларусаў няма», — Агнешка Голянд
«Зялёная мяжа» – такую назву мае стужка польскай рэжысэркі Агнешкі Голянд, у фокусе ўвагі якой – крызісная сытуацыя зь мігрантамі на беларуска-польскай мяжы. Поўнамэтражную ігравую карціну чэска-польска-бэльгійскай вытворчасьці адабралі ў асноўны конкурс Вэнэцыянскага кінафэстывалю. У інтэрвію «Свабодзе» Агнешка Голянд расказала, якімі ў яе фільме паказаныя беларусы, што яна думае пра матывы рэжыму Лукашэнкі і якія эмоцыі хоча выклікаць у гледачоў стужкі.