Андрэй Кобель працаваў галоўным лекарам у санаторыі «Беларусь» у Друскеніках (Літва), а пасля — на той жа пасадзе ў санаторыі ў Сочы (Расея). Пазьней кіраваў аддзелам РНПЦ у Менску.
Пра Кобеля расказвалі ў дзяржаўнай тэлевізіі летась у сьнежні, нагадвае Reform.by. Паводле афіцыйнай вэрсіі, яго нібыта завэрбавалі літоўскія спэцслужбы пад пагрозай шантажу і патрабавалі зьбіраць і перадаваць зьвесткі пра тых, хто адпачывае ў санаторыях, а таксама інфармацыю пра рэзыдэнцыю Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы на тэрыторыі санаторыю.
Прапагандысты таксама абвінавацілі Кобеля, што ён нібыта ўладкоўваў на працу людзей на патрабаваньне Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы.