Тры прычыны, чаму беларусы не мяняюць стаўленьня да NATO — тлумачаць палітолягі
Што можа гарантаваць бясьпеку Беларусі акрамя сяброўства ў NATO? Чаму ўсе беларускія палітыкі, акрамя Пазьняка, не выступалі і не выступаюць за ўступленьне Беларусі ў Паўночнаатлянтычны альянс? Што можа зьмяніць беларускую грамадзкую думку, якая ў пераважнай большасьці супраць сяброўства краіны ў NATO? Па гэтых тэмах на канале Свабода Premium дыскутуюць палітолягі: журналіст Аляксандар Папко і кіраўнік праекту Chatham House «Беларуская ініцыятыва» Рыгор Астапеня.