Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскае выданьне паведаміла пра знойдзеныя ў Прыгожына белы парашок, фальшывыя пашпарты і золата, а потым выдаліла навіну


Яўгеній Прыгожын
Яўгеній Прыгожын

Расейскае мэдыя выдаліла навіну пра кіраўніка «змовы» без тлумачэньня прычын.

Партал «Фонтанка» з Санкт-Пецярбургу днём у суботу апублікаваў навіну аб ператрусе ў меркаванай штаб-кватэры кіраўніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына, пры якім нібыта знайшлі замежныя пашпарты зь яго фатаграфіяй, але на імя іншых асоб, піша расейская служба Радыё Свабода.

«У офісе Прыгожына знайшлі зьліткі золата, процьму белага парашка, сумкі даляраў, рулі і двайніка» — паведамлялася ў тэлеграм-канале «Фонтанки».

Адзін з каналаў захаваў арыгінальны допіс.

Пасьля навіну выдалілі, зь якой прычыны — невядома. Гэта адбылося пасьля словаў Прыгожына аб развароце сваіх войскаў, што ішлі на Маскву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG