Справу палітзняволенай журналісткі Шчыраковай перадалі ў суд
Паводле матэрыялаў сьледзтва, Ларыса Шчыракова нібыта зьмясьціла ў інтэрнэце зьвесткі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь.
Яе вінавацяць таксама ў «зборы, стварэньні, апрацоўцы, захоўваньні і перадачы інфармацыі для „Вясны“ і „Белсату“».
Шчыраковай выставілі абвінавачаньні паводле арт. 369–1 КК («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»), ч. 1 і ч. 2 арт. 361–4 КК («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці і тое ж дзеяньне, якое ажыцьцяўляецца паўторна»).
Журналістцы можа пагражаць да 7 гадоў зьняволеньня. Суд над ёй пройдзе ў Гомельскім абласным судзе.
Былую выкладчыцу МДЛУ Дуліну перавялі ў гомельскую калёнію
Натальлю Дуліну асудзілі на 3,5 года калёніі паводле арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») і ч. 1 арт. 361-4 («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»). Суд на ёй праходзіў у закрытым рэжыме.
Натальля — былая дацэнтка катэдры італьянскай мовы МДЛУ, сябра Каардынацыйна рады. Яна падтрымала страйк і пратэсты студэнтаў.
Праваабаронцам стала вядома, што ад 20 чэрвеня палітзьняволеная знаходзіцца ў гомельскай жаночай калёніі № 4.