Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У палітзьняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай памерла маці


Ларыса Шчыракова ў судзе, архіўнае фота
Ларыса Шчыракова ў судзе, архіўнае фота

Маці Ларысы Шчыраковай было 80 гадоў. Яна летась цяжка перанесла каранавірус, зьявіліся шматлікія ўскладненьні. Апошнія месяцы яна ня рухалася самастойна, была прыкаванай да ложка. Яе даглядаў 88-гадовы муж, бацька Ларысы.

Былую журналістку затрымалі ў Гомлі 6 сьнежня 2022 году. Яе сына Сьвятаслава зьмяшчалі ў прытулак. Пазьней ён вярнуўся да сваякоў.

Ларысу Шчыракову абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» (артыкул 369-1 Крымінальнага кодэксу). Вядома, што ёй дадалі яшчэ адзін крымінальны артыкул. Але адвакат мае падпіску аб невыдаваньні, таму гэты артыкул невядомы. Справу ўжо перадалі ў суд для разгляду.
30 траўня Ларыса мела першае спатканьне з сынам у гомельскім СІЗА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG