Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер-міністар Беларусі на нарадзе ў Лукашэнкі пагадзіўся на адстаўку, калі ня будзе заплянаванага росту эканомікі


Аляксандар Лукашэнка і Раман Галоўчанка
Аляксандар Лукашэнка і Раман Галоўчанка

Аляксандар Лукашэнка перапыніў даклад прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі і прапанаваў яму разам зь першым намесьнікам Мікалаем Снапковым пайсьці ў адстаўку, калі на працягу году ня будуць дасягнуты паказчыкі, «якія мы давялі».

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого», блізкі да прэсавай службы Лукашэнкі.

Галоўчанка справаздачыўся, што за пяць месяцаў эканоміка выйшла на мэтавую траекторыю росту, тэмп росту валавога ўнутранага прадукту (ВУП) склаў 100,9 %, заявіў, што «махавік эканомікі цяпер раскручваецца».

Лукашэнка сказаў, што калі «не выканаеце сёлета паказчыкі, якія мы давялі, вы ўсё роўна (першымі вы і першы віцэ-прэмʼер) ідзяце ў адстаўку». «Рабіце — дзякуй, ордэны, узнагароды. Ня выканалі — трэба па-мужчынску паступіць. Таму давайце так і дамовімся, каб не было крыўдаў потым», — дадаў ён.

«Добра», — адказаў прэмʼер-міністар. Яго згоду прыводзіць агенцтва БЕЛТА , у відэа ад «Пула Первого» адказу Галоўчанкі няма, зьвяртае ўвагу партал Zerkalo.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG