«Беларусаў і ўкраінцаў прымірае полк Каліноўскага»
Ці намагаецца Ўкраіна весьці дыялёг зь Менскам? Лукашэнка сьцьвярджае, што так. Паводле яго, улады Ўкраіны праводзілі сустрэчы з прадстаўнікамі рэжыму Беларусі ў Львове і прапаноўвалі чарговы раўнд у Стамбуле. Але, як выказаўся Лукашэнка, ён паслаў украінскі бок “нахран”. Беларускі журналіст Дзьмітры Галко, які жыве ў Кіеве, камэнтуючы апошнюю заяву Лукашэнкі, называе яго “казачнікам” і заклікае дзяліць ягоныя заявы ў разы.