Сваркі апазыцыі: «Калі дэмакраты ўсчынаюць бойку, Лукашэнка перамагае»
На сайце Свабоды блогер Алесь Чайчыц піша пра спрэчкі ўнутры беларускай апазыцыі: «Толькі Лукашэнку і тым, хто абараняе ягоны рэжым, патрэбна, каб мы трацілі больш сілаў на барацьбу паміж сабой, чым на барацьбу зь ім. Пакуль не ўсьвядомім гэта, наўрад ці зможам разьлічваць на хуткую перамогу». У інтэрвію Дзьмітрыю Гурневічу ён расказаў, чым адрозьніваюцца канфлікты сярод апанэнтаў Лукашэнкі ад спрэчак паміж палітыкамі ў сьвеце, як быць з канкурэнцыя ідэй, тактык і навошта штучна аб'ядноўваць апазыцыю