Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўразьвяз ад расейскай агрэсіі выехалі каля 1,3 мільёна ўкраінскіх дзяцей


Падчас эвакуацыі з гораду Ліман Данецкай вобласьці, 11 траўня 2022
Падчас эвакуацыі з гораду Ліман Данецкай вобласьці, 11 траўня 2022

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і прэзыдэнтка Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен ухвалілі супольную заяву з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей.

У эўрапейскіх краінах цяпер жывуць і вучацца каля 1,3 мільёна ўкраінскіх дзяцей, якія былі вымушаныя выехаць з радзімы праз расейскую ваенную агрэсію зь лютага 2022 году.

«Каля 1,3 мільёна ўкраінскіх дзяцей цяпер жывуць у Эўразьвязе. Дырэктыва аб часовай абароне адыграла важную ролю ў наданьні гэтым перамешчаным дзецям тэрміновага доступу да аховы здароўя, адукацыі і іншых сацыяльных сыстэм у межах Эўразьвязу», — адзначаецца ў супольнай заяве з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага і прэзыдэнткі Эўрапейскай камісіі Урзулі фон дэр Ляен.

Заяву ўхвалілі па выніках сустрэчы ў Кішынёве (Малдова) на палях саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі (справа) размаўляе з прэм'ер-міністрам Нідэрляндаў Маркам Рутэ (у цэнтры) і прэзыдэнткай Эўракамісіі Урзуляй фон дэр Ляен падчас саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці. Малдова, 1 чэрвеня 2023
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі (справа) размаўляе з прэм'ер-міністрам Нідэрляндаў Маркам Рутэ (у цэнтры) і прэзыдэнткай Эўракамісіі Урзуляй фон дэр Ляен падчас саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці. Малдова, 1 чэрвеня 2023

У заяве адзначаецца, што бакі абавязваюцца прадоўжыць забясьпечваць украінскіх дзяцей належнымі ўмовамі адукацыі і працаваць над узаемным прызнаньнем вынікаў іхнага навучаньня.

У Офісе генэральнага пракурора Ўкраіны 1 чэрвеня паведамілі, што Расея прымусова вывезла 19 500 украінскіх дзяцей з захопленых ёю тэрыторый Украіны. Як мінімум 2150 дзяцей, згодна са справаздачай, падрыхтаванай беларускай апазыцыяй, маглі быць вывезеныя з Украіны ў Беларусь.

У Кішынёве (Малдова) праходзіць саміт Эўрапейскай палітычнай супольнасьці (EPC), якая аб’ядноўвае 27 краін Эўразьвязу і 40 іхных хаўрусьнікаў, за выключэньнем Расеі і Беларусі. Адно з галоўных пытаньняў саміту — рэгіянальная бясьпека.

Удзельнікі саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці. Малдова, 1 чэрвеня 2023
Удзельнікі саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці. Малдова, 1 чэрвеня 2023

Праграма саміту прадугледжвае агульную дыскусію, двухбаковыя сустрэчы, а таксама сустрэчы ў фарматах «малых груп», адна зь якіх датычыць канфлікту ў Нагорным Карабаху.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG