Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Зьмітраку Бядулю. ФОТА


Праект помніку Зьмітраку Бядулю ў Менску
Праект помніку Зьмітраку Бядулю ў Менску

Перапахаваньне парэшткаў вядомага беларускага пісьменьніка адбылося на Ўсходніх могілках Менску ў лістападзе 2020 году. Помнік не паставілі дагэтуль.

Парэшткі Зьмітрака Бядулі перавезьлі з Казахстану, дзе ён памёр у эвакуацыі 3 лістапада 1941 году. Тады многіх абурыла, што над магілай габрэя Бядулі паставілі праваслаўны крыж.

Праект помніка паказаў тэлеканал АНТ, паведаміў тэлеграм-канал «Спадчына».

Скульптар Сяргей Гумілеўскі сказаў, што помнік будзе ў выглядзе асымэтрычнай пліты з дарагога зялёнага граніту, якая па форме нагадвае ніву пад парывам ветру, на пліце — бронзавая скульптурная выява паэта ў час паэтычнага роздуму. Падыход да помніка прапануецца зрабіць з брукаванкі, што сымбалізуе складаны жыцьцёвы шлях Бядулі. Вышыня помніка 180 см — такое абмежаваньне вызначана законам аб пахаваньнях.

Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры яшчэ ў 2021 годзе адкрыў дабрачынны рахунак для збору на помнік.

Зьмітрок Бядуля (сапраўднае імя Самуіл Плаўнік) нарадзіўся ў 1886 годзе. Беларускі празаік, паэт, мовазнаўца. Найбольш вядомы апавяданьнямі. Перакладаў на беларускую мовы творы Шолам-Алейхема, Тараса Шаўчэнкі. Памёр у 1941 годзе.

Бядуля памёр 3 лістапада 1941 году ў эвакуацыі і быў пахаваны ў казахстанскім горадзе Ўральску. Сын пісьменьніка Яфім Плаўнік расказаў, што было шэсьць спробаў перавезьці прах бацькі на радзіму ў Беларусь, і толькі на сёмы раз гэта ўдалося.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG