Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сталіцы Латвіі дэмантавалі помнік расейскаму паэту Пушкіну. ФОТА


Зьнесены помнік расейскаму паэту Аляксандру Пушкіну ў парку Кронвалда ў Рызе. Архіўнае фота
Зьнесены помнік расейскаму паэту Аляксандру Пушкіну ў парку Кронвалда ў Рызе. Архіўнае фота

Рыскае агенцтва помнікаў перамясьціла помнік паэту Аляксандру Пушкіну, які стаяў у рыскім парку Кронвалда, на склад, каб пазьней перадаць яго музэю Саюзу мастакоў.

Рашэньне аб перамяшчэньні скульптуры, як удакладняе латвійскі партал Lsm.lv, прынятае ў сувязі з тым, што ў 2009 годзе Рада па захаваньні і разьвіцьці гістарычнага цэнтру Рыгі і Дзяржаўная інспэкцыя па ахове помнікаў культуры не ўхвалілі яе разьмяшчэньня ў парку Кронвалда і парэкамэндавалі выбраць іншае месца.

На пачатку сакавіка 2023 году Рада па помніках Рыскай думы вырашыла перанесьці помнік паэту.

Месца, дзе стаяў помнік Пушкіну ў Рызе
Месца, дзе стаяў помнік Пушкіну ў Рызе

Раней Рада Рыскай думы па помніках падтрымала дэмантаж або перанос шасьці помнікаў савецкага часу, разьмешчаных у межах гораду, паколькі яны «ўслаўляюць савецкі рэжым».

Улетку 2022 году Сэйм Латвіі прыняў закон «Аб забароне экспанаваньня аб’ектаў, якія ўслаўляюць савецкі і нацысцкі рэжымы, і іх дэмантажы на тэрыторыі Латвійскай Рэспублікі». Такія помнікі, згодна з дакумэнтам, павінны былі зьнесьці да 15 лістапада. У сьпіс на дэмантаж уключылі 69 помнікаў.

У канцы жніўня латвійскія ўлады зьнесьлі помнік воінам Савецкай Арміі. А ў кастрычніку ў Даўгаўпілсе дэмантавалі два манумэнты савецкім воінам — стэлу ў сквэры Славы і мэмарыял насупраць Брацкіх могілак.

У Мінабароны Расеі ў адказ на гэта тады заявілі, што Расея будзе аднаўляць савецкія вайсковыя помнікі, дэмантаваныя ў іншых краінах, на сваёй тэрыторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG