Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Ціханоўскай правёў кансультацыі па праекце альтэрнатыўнага беларускага пашпарта ў Вашынгтоне, Брусэлі і Стакгольме


Валер Кавалеўскі
Валер Кавалеўскі

На высокім узроўні ў Вашынгтоне, Брусэлі і Стакгольме прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Кавалеўскі правёў кансультацыі па праекце альтэрнатыўнага беларускага пашпарта.

Як удакладняе прэс-служба АПК, прадстаўнік кабінэту па замежных справах правёў тэхнічныя кансультацыі для «ўзгадненьня наступных крокаў», піша BPN.

Як раней расказваў Кавалеўскі, сам дакумэнт ужо распрацаваны. Ён адпавядае стандартам ICAO — Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі. Праект нібыта паабяцала падтрымаць Эўракамісія, але дзеля гэтага неабходна было вырашыць тэхнічную праблему — выкарыстаньне кода краіны ў пашпарце адной з краін Эўрапейскага Зьвязу. Рашэньне, як тлумачыў прадстаўнік Ціханоўскай, будуць прымаць краіны Эўразьвязу. Раней плянавалася, што дакумэнт будзе дзейнічаць на тэрыторыі ЭЗ.

Таксама тэмамі перамоў сталі магчымае разьмяшчэньне расейскай ядзернай зброі ў Беларусі і парушэньне праз гэта рэжымам Лукашэнкі міжнародных абавязаньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG