«Мы шчыра лічым, што мэлёдыя песьні „Купалінка“ — адна з найлепшых мэлёдый у сьвеце, гэта дыямэнт беларускай культуры.
Гэтай працай мы хочам сказаць, што нягледзячы на выпрабаваньні і цяжкія часы — наша мова і песьня, традыцыі і культура ўсё роўна будуць жыць вечна!», — напісалі ў сваім Instagram музыкі.
«Купалінку» сьпявалі шмат якія беларускія гурты. Сярод самых вядомых — вэрсіі «Песьняроў» і «Сяброў». Кампазыцыю выконвалі і сусьветныя зоркі — напрыклад, клявішнік Deep Purple Дон Эйры і фінская сьпявачка Тар’я Турунэн.