Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куды паехаць гэтым летам? Пра музычныя фэстывалі ў Беларусі і за мяжой


Музычны фестываль «Stereo Weekend with New Radio» у Менску, Беларусь. 8 ліпеня 2018 году
Музычны фестываль «Stereo Weekend with New Radio» у Менску, Беларусь. 8 ліпеня 2018 году

Пасьля трохгадовага перапынку адраджаецца фэст LIDBEER. Але музыкаў з «чорнага сьпісу» ў Беларусі не паслухаеш.

Фэстываляў у межах Беларусі будзе ня так шмат. І на іх ня змогуць выступіць музыкі з «чорных сьпісаў».

Што ў Беларусі?

«Музычныя вечары ў Мірскім замку» адбудуцца 16–18 чэрвеня, 24 чэрвеня, 15 ліпеня.

Музычны фэстываль «SOUND LIVE» пройдзе 24 чэрвеня ў Ваўкавыску. На фэсьце, акрамя выступаў кавэр-бэндаў з розных гарадоў Беларусі, будуць аркестравая, народная, джазавая і гістарычная пляцоўкі. Арганізатары абяцаюць і забавы для дзяцей — кожны ахвочы зможа зайграць на музычным інструмэнце. Скончыцца ўсё дыскатэкай.

28–29 ліпеня пройдзе «Viva Braslav». На фэсце выступяць расейскія зоркі: INSTASAMKA i MONEYKEN, Macan, HammAli&Navai, гурты «Отпетые мошенники» i «Банд’эрос». Але будуць і беларускія выканаўцы: Бакей, Просто Лера, гурты «ПараЛель», «Parade of Planets», Saypink, SHARANKOU.

Акрамя музыкі, арганізатары прапануюць забавы: цір, радэа на быку, кулінарныя спаборніцтвы, заплывы на яхтах і іншае. А таксама абяруць міс Viva Braslav.

Пасьля трох гадоў перапынку 2 верасьня ў Лідзе пройдзе вядомы «LIDBEER-2023». Хто выступіць на фэстывалі, пакуль невядома. Уваход на фэстываль вольны, ну а Лідзе сёлета спаўняецца 700 гадоў.

Яшчэ плянуюць правесьці ў Белай Царкве (Чашніцкі р-н) фэстываль Sprava. Але пакуль дэталі фэсту невядомыя, сачыць за навінамі можна тут.

«Сьвята Сонца» у Дудутках сёлета пройдзе 18–19 ці 24–25 чэрвеня (дата пакуль удакладняецца). Акрамя музыкі, на фэсьце будуць агнявыя шоў, купальскія абрады, майстар-клясы і іншае.

На якія фэсты можна зьездзіць за мяжой?

Фэстываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ пройдзе 9,10,18, 24 чэрвеня ў Дубічах Царкоўных, Саколі, Супрасьлі, Бандарах на Падляшшы. Выступяць гурты «Каляжанкі», «Беларускі цуд», «Мярэжа», Hajda Banda, капэля Алены Мялешкі, капэля «Колішнія», «Зграя». Падчас фэсту можна наведаць розныя вёскі, пакаштаваць традыцыйную ежу продкаў, пасьпяваць народныя песьні. Шукайце падрабязнасьці тут.

14–15 ліпеня ва ўрочышчы Барык ля Гарадка на Беласточчыне пройдзе Фэстываль абуджаных TUTAKA. Арганізатары абяцаюць зладзіць усебеларускі пікнік, музычны і тэатральны фэстываль, чытаньні, гульні, майстар-клясы, спартовы лягер, кірмаш і выставу беларускіх ініцыятываў. Падрабязнасьці глядзіце на старонках фэсту ў сацыяльных сетках.

На фэстывалі Primavera Sound, які пройдзе ў Барсэлёне з 29 траўня па 4 чэрвеня, можна будзе пачуць сусьветна вядомы гурт зь Беларусі Molchat Doma. Падрабязнасьці тут.

Яшчэ адзін гурт зь Беларусі Dlina Volny выступіць у чэскім Брне на фэстывалі Pop Messe , які пройдзе 28-29 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG